Супрацоўнікам Купалаўскага ўніверсітэта прысвоена вучонае званне!
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 8 мая вучонае званне дацэнта прысвоена:
- Таццяне Андрэевай, кандыдату фізіка-матэматычных навук, дацэнту кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры, па спецыяльнасці "Матэматыка";
- Таццяне Ільіч, кандыдату біялагічных навук, дацэнту кафедры біяхіміі, па спецыяльнасці "Біялогія";
- Аляксею Мілашэўскаму, кандыдату тэхнічных навук, дацэнту цыкла ваенна-спецыяльных дысцыплін агульнавайсковай кафедры, па спецыяльнасці "Радыётэхніка і сувязь";
- Наталлі Юргель, кандыдату эканамічных навук, дацэнту кафедры сучасных тэхналогій адукацыі дарослых Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, па спецыяльнасці "Эканоміка".
Гэтая падзея пацвярджае, што Купалаўскі ўніверсітэт з'яўляецца цэнтрам навуковых даследаванняў.