Маштабнае свята ў горадзе пачалося раніцай з акцыі "Беларусь памятае", прадстаўнікі грамадскасці ўсклалі вянкі і кветкі да брацкай магілы ў парку Жылібера. Па вуліцы Сацыялістычнай да вуліцы Дзяржынскага стройнай калонай прайшлі праўнукі пераможцаў, а на плошчы Тызенгаўза гродзенцаў чакаў плац-канцэрт курсантаў ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы і ўрачысты вальс, у якім закружыліся і купалаўцы. На плошчы Леніна адбыўся мітынг, а потым тут на працягу ўсяго дня праходзіў канцэрт.
У парку Жылібера разгарнуліся тэматычныя пляцоўкі, сярод іх была прадстаўлена і тэматычная лакацыя Купалаўскага ўніверсітэта. Тут госці свята маглі зазірнуць у кінатэатр пад адкрытым небам, праспяваць у караоке ваенныя песні, узяць удзел у віктарыне. Для самых маленькіх падрыхтавалі інтэгратыўныя забаўкі. Таксама на вуліцы Савецкай разгарнулася пляцоўка вайсковага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы «Была вайна. Была Перамога».
На Савецкай плошчы ўвечары чакаецца вялікі канцэрт гурта "Любэ", пасля чаго ў 22 гадзіны ў неба запусцяць маляўнічы феерверк.