Учора, 7 мая, напярэдадні Дня Перамогі адбылася міжуніверсітэцкая студэнцкая грамадзянска-патрыятычная акцыя па месцах баявой славы Гродзеншчыны, ініцыяваная факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.
Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта, дэлегацыі Гродзенскай абласной пракуратуры і Упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці ажыццявілі паездку па месцах баявых бітваў у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Гродзенскага раёна і ўшанавалі памяць абаронцаў Радзімы.
Традыцыйна грамадзянска-патрыятычная акцыя "З лампадай вечнага агню…" пачалася з урачыстага мітынгу ля мемарыяльнага ансамбля савецкім воінам-пагранічнікам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Студэнты-купалаўцы, дэлегацыі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскай абласной пракуратуры і Упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў-пагранічнікаў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі з запальваннем лампадак як сімвала памяці і падзякі маладога пакалення за мірны час.
Удзельнікі грамадзянска-патрыятычнай акцыі наведалі мемарыяльныя месцы: форт № 1 каля вёскі Навумавічы Гродзенскага раёна, месцы ахвяр генацыду мірных жыхароў г. Гродна і наваколля, якое загінула ад рук нацыстаў. Каля помніка Балеснай маці ўдзельнікі грамадзянска-патрыятычнай акцыі таксама ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, усклалі кветкі і запалілі лампады.
Наступным пунктам на карце маршруту ўдзельнікаў стала 14-ая пагранічная застава "Сонічы" імя Аляксандра Мікалаевіча Сівачова. Пасля агляднай экскурсіі па заставе ўдзельнікі акцыі ўшанавалі памяць герояў-пагранічнікаў ля помніка, размешчанага ў вёсцы Галавянчыцы, дзе з першых гадзін фашысцкага ўварвання воіны-пагранічнікі, якія ахоўвалі межы нашай краіны, мужна ўступілі ў бой і стойка трымалі абарону.
Мерапрыемства завяршылася наведваннем фартыфікацыйных збудаванняў 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна. Салдаты апорнага пункта, размешчанага на Аўгустоўскім канале, як і пагранічнікі, першымі прынялі ўдар ворага ў чэрвені 1941 гады. Каля сцен паўкапаніра № 10 удзельнікі акцыі ўшанавалі памяць загінуўшых з ускладаннем кветак і запальваннем лампад.
Доктар гістарычных навук, прафесар факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Сяргей Піваварчык:
- Сёння мы знаходзімся ў святых месцах, якія ў далёкім 1941 годзе былі прасякнуты крывёй абаронцаў рубяжоў нашай Радзімы, якія змагаліся ў імя міру ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пагранічнікі таго вайсковага часу былі і застаюцца для нас прыкладам мужнасці і адвагі. Беларускі народ і маладое пакаленне ніколі не забудуць імёны герояў. Наша сённяшняя акцыя - даніна памяці нашым воінам-пагранічнікам, загінуўшым смерцю адважных у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Яны ўнеслі свой неацэнны ўклад у Перамогу, далі нашай краіне, кожнай сям'і самае дарагое - мір», - адзначыў прафесар.
У завяршэнні грамадзянска-патрыятычнага мерапрыемства былі падведзены вынікі студэнцкай патрыятычнай акцыі на дыялогавай пляцоўцы "Памяць удзячных нашчадкаў воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны".