У рамках практыка-арыентаванага навучання на факультэце эканомікі і кіравання УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" праводзяцца сустрэчы з паспяховымі выпускнікамі, прадстаўнікамі заказчыкаў кадраў.
Дыялог па выніках VII Усебеларускага народнага сходу сабраў студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкі састаў на факультэце эканомікі і кіравання. У якасці мадэратара выступіла выпускніца ФЭУ, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, магістр эканомікі Алена Уладзіміраўна Стальбоўская.
У пачатку свайго выступу Алена Уладзіміраўна адзначыла, што ганарыцца тым, што з'яўляецца выпускніцай Купалаўскага ўніверсітэце і скончыўшы некалькі гадоў таму навучанне на факультэце эканомікі і кіравання стала магістрам. Сёння паспяхова ўзначальвае адзін з найбуйнейшых банкаў у рэгіёне Банк Развіцця г. Гродна, а таксама з'яўляецца членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Алена Уладзіміраўна расказала як правільна выбудоўваць прафесійную і асобасную траекторыю і дабіцца поспеху, прызнання супольнасці. Адзначыла важную ролю выкарыстання ў навучанні будучых спецыялістаў практыка-арыентаванага падыходу, падкрэсліла значнасць збліжэння вучэбнай і прафесійнай дзейнасці, актывізацыі праектнай дзейнасці, павышэння матывацыі да практычных навыкаў у эканамічнай сферы дзейнасці.
Госця падзялілася асноўнымі вынікамі ўдзелу ў пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, дзе была зацверджана Ваенная дактрына і Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, якія вызначаюць стратэгічныя прыярытэты і меры па забеспячэнні бяспекі краіны. Адзначыла, што гэтыя дакументы з'яўляюцца прававым фундаментам бяспекі Рэспублікі Беларусь ва ўсіх сферах і паслужаць моцнай асноўнай для прымнажэння нацыянальнага набытку краіны.
Дзелячыся сваім уражаннем ад удзелу ў галоўнай палітычнай падзеі года, Алена Уладзіміраўна адзначыла, што адчувае гонар і адказнасць за краіну, яе гісторыю і заклікала студэнтаў цаніць тое, што мы маем сёння і садзейнічаць паспяховай будучыні нашай Радзімы.
Студэнты задавалі цікавыя пытанні госці. Асаблівую цікавасць выклікала дыскусія, прысвечаная бачанню перспектыў удасканалення рэгіянальнай палітыкі і сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь з улікам уплыву санкцый. Рабят цікавілі напрамкі развіцця банкаўскай сістэмы, значнасць для працы па прафесіі падрыхтоўкі ў магістратуры, фарміраванне карпаратыўных традыцый у банку і іншыя пытанні, а таксама цікавіліся асабістым хобі Алены Уладзіміраўны.
Падводзячы вынікі сустрэчы, дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Яўгенаўна Карпіцкая адзначыла, што навучанне на факультэце эканомікі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта адпавядае выклікам часу. У сваёй працы выкладчыкі выкарыстоўваюць інавацыйныя падыходы, а таксама прымяняюць праектную дзейнасць, што дае магчымасць выпускнікам паспяхова рэалізаваць сябе на рынку працы па профілю падрыхтоўкі, што пацвярджаецца не толькі сто працэнтным размеркаваннем бюджэтных студэнтаў і магістрантаў, але і стопрацэнтнае працаўладкаванне навучэнцаў на пазабюджэтнай форме. Марына Яўгенаўна адзначыла, што кожны на ФЭУ можа рэалізаваць сваю мару "ад студэнта да дацэнта" або "ад студэнта да сенатара". Трэба абавязкова верыць у сябе, адказна і працавіта ставіцца да вучобы, гарманічна развівацца, ставіць высокія мэты і ісці да іх.
Дэкан і студэнты ФЭУ падзякавалі Алене Уладзіміраўне Стальбоўскай за супрацоўніцтва, магчымасць прайсці практыку ў рамках навучальнага працэсу ў банку і атрымаць далейшае працаўладкаванне.
Такія сустрэчы сталі добрай традыцыяй на факультэце і садзейнічаюць эфектыўнай рабоце Клуба выпускнікоў факультэта эканомікі і кіравання.