У Тэхнапарку ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная заканчэнню навучання навучэнцаў па адукацыйнай праграме “Бізнес-адміністраванне. Фінансы. Лагістыка».
Адукацыйная праграма інжынернага факультэта кафедры лагістыкі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта была рэалізавана ў рамках развіцця інжынернай адукацыі для навучэнцаў ДУА «Ліцэй № 1 імя акадэміка Ю.М. Астроўскага горада Гродна».
Навучанне ліцэістаў праходзіла на працягу 7 месяцаў пад чулым кіраўніцтвам і настаўніцтвам дацэнта кафедры лагістыкі і метадаў упраўлення інжынернага факультэта Юліі Крупенка.
- Курсы былі арганізаваны на базе інжынернага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. У навучанні прынялі ўдзел 23 ліцэісты, гэта навучэнцы 10 класа ДУА «Ліцэй № 1 імя акадэміка Ю.М. Астроўскага горада Гродна». Дзеці навучаліся асновам эканомікі і даведаліся, што такое эканоміка арганізацыі, пазнаёміліся з паняццямі "фінансы" і "лагістыка". Курсы былі праведзены з мэтай далейшай прафарыентацыйнай працы. На працягу ўсяго навучання рабятыы ўдзельнічалі ў майстар-класах і практыка-арыентаваных занятках, а вынікам іх упартай працы стала прэзентацыя ўласнага бізнес праекта, - расказала арганізатар курсаў Юлія Крупенка.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў урачыстай цырымоніі звярнуўся загадчык кафедры лагістыкі і метадаў упраўлення інжынернага факультэта Вадзім Хартоўскі. Ён адзначыў, што курсы выклікалі ў навучэнцаў і іх бацькоў вялікую цікавасць, паколькі гэта форма ўзаемадзеяння дапамагае выбраць абітурыентам цікавы іх напрамак для навучання на інжынерным факультэце Купалаўскага ўніверсітэта. Спікер падзякаваў рабятам за іх працавітасць і ўцягнутасць у працэс, а таксама пажадаў камандам поспехаў у абароне праектаў.
Шэсць каманд згенеравалі свае ідэі па праектах на аснове вывучанага матэрыялу, распрацавалі SWOT-аналіз, прааналізавалі канкурэнтаў і стварылі маркетынгавую стратэгію. Многія навучэнцы да стварэння праекта падышлі крэатыўна - знялі ўласны рэкламны ролік і распрацавалі серыю яркіх рэкламных плакатаў.
Члены журы былі прыемна здзіўлены маштабам і якасцю праведзенай работы ліцэістаў. У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел супрацоўнікі кафедры лагістыкі і метадаў кіравання, навучэнцы ліцэя і іх бацькі.
Завяршылася ўрачыстае мерапрыемства ўручэннем сертыфікатаў і сумеснай фотасесіяй.