У 2024 годзе дабрачынная акцыя прысвечана 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году якасці. Па традыцыі ў гэты час моладзь разам з педагогамі займаецца абрэзкай раслін, праполкай садоў і кветнікаў, пасадкай алей, уборкай тэрыторый дэндрарыяў.
Сёлета да дабрачыннай акцыі далучыліся студэнты і выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У рамках азеляняльных мерапрыемстваў студэнты 1 курса спецыяльнасці «Біяхімія» факультэта біялогіі і экалогіі – прадстаўнікі Беларусі, Туркменістана і краін Афрыкі сумесна з супрацоўнікамі кафедры высадзілі тры яблыні, якія сімвалізуюць сяброўства паміж аднакурснікамі.
Таксама студэнты-купалаўцы наведалі і сельскагаспадарчае прадпрыемства "Ніва-2003 СВК" у аграгарадку Рацічы, дзе выканалі работы па ўборцы тэрыторыі яблыневага саду.
Дабрачынны праект у Беларусі рэалізуецца з 2015 года па ініцыятыве Савета Міністраў. Удзел у акцыі «Сад надзеі» – прызнанне ў каханні да сваёй малой Радзімы.