Інавацыйныя і высокатэхналагічныя распрацоўкі вучоных ГрДУ імя Янкі Купалыпрымаюць удзел у штогадовай выставе інавацый "HI-TECH" і Пецярбургскім тэхнічным кірмашы, якія праходзяць у Санкт-Пецярбургу ў кангрэсна-выставачным цэнтры "Экспафорум" з 24 па 26 красавіка.
Універсітэт на гэтай выставе прадстаўляе дацэнт кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій інжынернага факультэта Аляксандр Антонаў.
На выставе інавацый "HI-TECH-2024" Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт прадэманстраваў наступныя інавацыйныя распрацоўкі: рэгенераваныя палімерныя матэрыялы на аснове поліалефінаў для вытворчасці вырабаў будаўнічага прызначэння, адытыўныя нанакампазіцыйныя вакуумныя пакрыцці на аснове легіраваных крэмніем злучэнняў цырконію, алюміній-ітамаваны сарбент для харчовай прамысловасці.
Інавацыйная распрацоўка калектыву вучоных інжынернага факультэта "Вытворчасць аднаразовых здымных асадак для апарата гідравакуумаспірацыі, які выкарыстоўваецца пры прафілактыцы і лячэнні оталарынгалагічных захворванняў", створаная сумесна з калегамі з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта прымае ўдзел у конкурсе "Лепшы інавацыйны праект" у галіне «Высокатэхналагічная ахова здароўя і тэхналогіі здароўязберажэння, у тым ліку за кошт рацыянальнага прымянення лекавых прэпаратаў, наналекі».
Інавацыйныя распрацоўкі, якія экспануюцца на выставе, адлюстроўваюць высокі ўзровень навукова-тэхнічных кампетэнцый і крэатыўнасці вучоных Купалаўскага ўніверсітэта.
Удзел ГрДУ імя Янкі Купалы ў выставе інавацый "HI-TECH-2024" дазволіць пашырыць сферу яго ўзаемадзеяння са знешнім акадэмічным асяроддзем і бізнес-супольнасцю, прадэманстраваць навуковы і інавацыйны патэнцыял вучоных універсітэта, а таксама будзе садзейнічаць развіццю перспектыўных напрамкаў навуковых даследаванняў, тэхналагічных інавацый у сеткавай кааперацыі з зацікаўленымі партнёрамі.