Каманды студэнтаў розных факультэтаў універсітэта, навучэнцы каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама каманда Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта прымаюць удзел у спартыўных і творчых мерапрыемствах, якія праходзяць у рамках фестывалю.
Фестываль складаецца з двух этапаў - спартыўнага і творчага. Спартыўная частка ўключае спаборніцтвы па перацягванні каната, падцягванні, дартсе і спартыўную эстафету. Творчы конкурс уяўляе сабой прэзентацыю каманды.
«Купалаўскі старт» адкрыў першы прарэктар Гродзенскага Дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі. Ён адзначыў, што купалаўцы заўсёды выступаюць за здаровы лад жыцця! Студэнты і супрацоўнікі ахвотна далучаюцца да спартыўных спаборніцтваў і мерапрыемстваў. Аляксандр Яўгенавіч пажадаў камандам пазітыўных эмоцый ад удзелу ў фестывалі, спартыўнага азарту і справядлівага судзейства.
Ужо зусім хутка даведаемся пра вынікі, а пакуль дзелімся атмасферай!