Дыялогавая пляцоўка адбылася ў рамках рэспубліканскай акцыі "Бяспека - у кожны дом". Супрацоўнікі МНС і студэнты абмеркавалі пытанні бяспекі і пагаварылі аб тым, наколькі важна выконваць правілы, якія дапамагаюць пазбегнуць бяды.
Поўна і інфарматыўна аспекты бяспекі жыццядзейнасці раскрылі старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Гродзенскага ГАНС Сяргей Філіповіч і Аксана Статкевіч, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Гродзенскага ГАНС. Яны правялі інтэлектуальную гульню, прысвечаную бяспецы, прадэманстравалі навучальныя відэаролікі і адказалі на пытанні студэнтаў.
Акцыя «Бяспека - у кожны дом!» праходзіць штогод і ставіць сваёй мэтай папярэдзіць пажары і гібель людзей ад іх. МНС заклікае грамадзян выконваць правілы бяспекі, а таксама захоўваць асцярожнасць у абыходжанні з агнём, утрымліваць у спраўнасці пячное ацяпленне і не перагружаць электрасетку. У выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі тэлефанаваць ратавальнікам па нумарах "101" ці "112".