Фінал агульнаўніверсітэцкага адкрытага вакальнага конкурсу савецкай песні, прымеркаванага да 100-годдзя ўтварэння СССР, пройдзе 21 снежня ў 15.00 у актавай зале корпуса па вуліцы Леніна.
У завочным этапе конкурсу прынялі ўдзел больш за 80 чалавек з горада Гродна і Гродзенскай вобласці. У фінале журы вызначыць пераможцаў у 4 катэгорыях: 15-17 гадоў, 18-24 гады, 25-32 гады, ансамблі. А таксама падчас конкурснай праграмы будзе вызначаны адзін уладальнік гран-пры.