Прэзідэнцкі спартыўны клуб ініцыяваў правядзенне сацыяльнага праекта па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця "Дацягніся да мары". Па ўмовах праекта ўдзельнікі выконваюць практыкаванне "падцягванне на перакладзіне" максімальную колькасць разоў.
Галоўная мэта - уцягванне як мага большай колькасці дзяцей і падлеткаў, моладзі, працаздольнага насельніцтва і асоб пажылога ўзросту ў рэгулярныя фізкультурна-спартыўныя заняткі і далучэнне іх да актыўнага адпачынку.
Удзельнікі павінны выканаць практыкаванне "падцягванне на перакладзіне" максімальную колькасць разоў у перыяд з 08.11.2022 да 28.02.2023 і зняць гэта на відэа. Атрыманы ролік неабходна апублікаваць у сваім акаўнце ў «Instagram». Таксама трэба быць падпісаным на акаўнт Прэзідэнцкага спартыўнага клуба @sportclub.by у дадзенай сацыяльнай сетцы, пры публікацыі відэа яго трэба адзначыць і паставіць хэштэг #дацягнісядамары2023. На час правядзення праекта акаўнт удзельніка павінен быць адкрыты, а відэа падпісаным (напрыклад, Іваноў Іван, 1992 г.н., г. Пінск, 40 падцягванняў). Акцыя пройдзе з 8 лістапада 2022 года да 28 лютага 2023 года.
Пераможцы будуць вызначаны да 10 сакавіка 2023 года праз падлік максімальнай колькасці падцягванняў у кожнай узроставай групе асобна сярод хлопчыкаў (юнакоў, мужчын) і дзяўчынак (дзяўчат, жанчын).
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ТУТ.