Сёння, 9 лістапада, у рамках трэцяга працоўнага семестра - 2023 пачала працу Школа камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Больш за 100 студэнтаў 11 факультэтаў нашага ўніверсітэта вырашылі паспрабаваць сябе ў новай ролі – кіраўніка студэнцкага атрада.
Заняткі для будучых кіраўнікоў студэнцкіх будаўнічых, педагагічных, сэрвісных, вытворчых і сельскагаспадарчых атрадаў працягнуцца да 21 снежня. Большасць будучых камандзіраў - студэнты, якія ўжо паспрабавалі сябе ў якасці байцоў студэнцкіх атрадаў у трэцім працоўным семестры 2022 года.
У праграме школы прадугледжаны тэарэтычныя і практычныя заняткі па асновах фарміравання студэнцкіх атрадаў, прававых аспектах іх дзейнасці, афармленні дакументацыі, таксама навучэнцы даведаюцца аб правілах эфектыўнай камунікацыі і ўзаемадзеяння з працадаўцамі. Бо добры кіраўнік павінен клапаціцца аб сваіх падапечных і адстойваць іх інтарэсы.
Але для гэтага трэба быць не толькі юрыдычна падкаваным чалавекам, а таксама валодаць асновамі дзелавой камунікацыі. Таксама рабяты прымуць удзел у псіхалагічных трэнінгах і майстар-класах, навучацца планаваць работу атрада, даведаюцца аб асноўных функцыях камандзіра і камісара, асвояць правілы вядзення часопіса студэнцкага атрада, а таксама вывучаць асновы аказання першай даўрачэбнай дапамогі.
Завершыцца навучанне атэстацыяй слухачоў Школы камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў.