З 10 ліпеня ў ГрДУ імя Янкі Купалы стартуе рэспубліканская акцыя па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый «Кветкі дабра». Асноўная мэта гэтай акцыі – фарміраванне экалагічнай культуры навучэнцаў праз рэалізацыю праектаў па азеляненні і добраўпарадкаванні. Прыняць удзел могуць творчыя калектывы педагогаў і навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, прафесійна-тэхнічнай і спецыяльнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.