4 чэрвеня на базе ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці - філіяла кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі адбыліся заняткі па дысцыпліне "Крыміналістыка" для студэнтаў спецыяльнасці "Правазнаўства".
У суправаджэнні старшага выкладчыка кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Таццяны Коўчун студэнты 3 курса атрымалі практычны вопыт у сферы судовай экспертызы. Яны працавалі з экспертамі-крыміналістамі, што значна павысіла ўзровень практычнай падрыхтоўкі і засваення вывучанага матэрыялу. Будучыя юрысты актыўна задавалі пытанні па тэме экспертных даследаванняў і атрымалі кампетэнтныя адказы на іх.
Прадстаўнікі камітэта засталіся задаволеныя тэарэтычнымі ведамі і атрыманымі кампетэнцыямі купалаўцаў і выказалі намер прадоўжыць плённае супрацоўніцтва з юрыдычным факультэтам Купалаўскага ўніверсітэта з мэтай падрыхтоўкі кадраў для праваахоўных органаў.