Павольна, але дакладна эпоха марудлівага, асэнсаванага чытання, калі прачытанае перажывалася днямі і выклікала водгук, падыходзіць да канца. Сёння працэс спажывання тэксту стаў фрагментарным: мы выхопліваем цытаты, скролім стужкі навін і бегла прагортваем літаратурныя навінкі. У гэтых умовах сучасны чалавек змушаны не толькі шукаць інфармацыю і сэнсы, але і бесперапынна фільтраваць іх. Як справіцца з гэтым, раскажуць на чарговым занятку «Адкрытага навучання», які пройдзе 19 лістапада.