Сёння, 6 кастрычніка, у лесапарку "Ласосна" адбыўся спартыўны забег, у якім прынялі актыўны ўдзел купалаўцы. Разам з імі на крос выйшлі прадстаўнікі каледжаў і ўніверсітэтаў горада Гродна, каб прадэманстраваць сваю фізічную падрыхтоўку, цягавітасць і камандны дух.