Студэнцкая кіберспартыўная каманда Купалаўскага ўніверсітэта па дысцыплінах Dota 2 і Counter-Strike 2 аб'яўляе адкрыты набор гульцоў для ўдзелу ў маючым адбыцца сезоне студэнцкіх ліг.
Каманда шукае амбіцыйных і камандных ігракоў, гатовых абараняць гонар ВНУ на турнірнай арэне. Патрабаванні да кандыдатаў: наяўнасць актуальнага MMR ад 5500, Elo ад 2500, разуменне меты і магчымасць наведваць камандныя трэніроўкі.
Кандыдатам, гатовым стаць часткай каманды ўніверсітэта, неабходна напісаць капітану адпаведнай дысцыпліны свае ПІБ, факультэт, групу і рэйтынг. Гэта шанц паказаць сябе на міжвузаўскай арэне.
Кантакт капітана па Dota 2: @Vvenskq.
Кантакт капитана па Counter-Strike 2: @tekkscare.
Для вашай зручнасці - далучайцеся да telegram-групы.
Купалаўскі ўніверсітэт чакае новых таленавітых кіберспартсменаў, гатовых разам з камандай дабівацца высокіх вынікаў на студэнцкіх лігах.