У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы актыўна працягваецца рэалізацыя праграмы адаптацыі першакурснікаў. Калі на старце навучальнага года асноўныя намаганні былі накіраваны на знаёмства студэнтаў з новымі ўмовамі і інтэграцыю ў калектыў, то зараз работа спецыялістаў выходзіць на новы ўзровень.
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба ГрДУ імя Янкі Купалы змяніла вектар дзейнасці на псіхаэмацыйную падтрымку першакурснікаў.
Цяпер педагогі-псіхолагі нададуць асаблівую ўвагу стабілізацыі эмацыйнага стану, зніжэнню ўзроўню стрэсу і прафілактыцы акадэмічнай трывожнасці перад першымі сур'ёзнымі выпрабаваннямі. Трэнінгі дапамогуць купалаўцам набыць унутраны спакой і ўпэўненасць, а таксама навучыцца спраўляцца з вучэбнымі нагрузкамі.