Студэнтка 3 курса спецыяльнасці “Мытная справа” Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Мар'я Марэцкая годна выступіла на XIV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі замежных студэнтаў “Міжкультурная камунікацыя ў сучасным свеце”. Па выніках мерапрыемства яе пленарны даклад быў прызнаны найлепшым.
17 снежня ў "Прэзідэнт-Атэлі" адбылася цырымонія ўзнагароджання фіналістаў XVI Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў. Сярод удзельнікаў заключнага этапа – выкладчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Купалаўскага ўніверсітэта Іван Ярмак.
Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі выдала загад ад 17.12.2025 № 1203/нк аб прысваенні старшаму выкладчыку кафедры рускай філалогіі Купалаўскага ўніверсітэта Раману Жытко ступені кандыдата філалагічных навук. Рашэнне было прынята на падставе заключэння савета па абароне дысертацый на базе Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта ад 29.05.2025 № 7.
Па выніках прэзентацыі праектаў і ініцыятыў, сёння, 19 снежня, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы былі падведзены вынікі конкурсу, вызначаны і ўзнагароджаны пераможцы ў розных намінацыях.
Рэспубліканскі маладзёжны інавацыйны праект «100 ідэй для Беларусі» арганізаваны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Падчас мерапрыемства свае праекты прадставілі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
17 снежня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося пасяджэнне Савета маладых вучоных, на якім былі падведзены вынікі работы за 2025 год і зацверджаны новы склад савета.
Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын» пры падтрымцы Міністэрства эканомікі і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь аб'явіла аб старце Рэспубліканскага конкурсу бізнес-праектаў «Практыка росту». Ініцыятыва накіравана на стымуляванне прадпрымальніцкай актыўнасці, падтрымку запуску і развіцці новых бізнэсаў.
Учора, 15 снежня, купалаўцы прынялі ўдзел у ток-шоў «Вокны горада», дзе распавялі аб працы Студыі праектаў і стартапаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і падзяліліся сваімі распрацоўкамі.
У снежні 2025 года ў выдавецтве г. Ташкента «PagesPrint» выйшла ў свет калектыўная манаграфія «Метады і прыёмы фарміравання ўменняў і навыкаў сістэмнага мыслення і творчых здольнасцей у навучанні». Аўтары манаграфіі - доктара педагагічных навук, прафесара Т.Т. Галіеў (Казахстан), В.П. Таранцей (Беларусь), Б.Х. Хаджаеў (Узбекістан), доктар навук (PhD) у галіне прафесійнага навучання Г.О. Ісакава.
Згодна з распараджэннем ад 11 снежня, падпісаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2026 год назначаны 56 таленавітым маладым вучоным. Сярод іх – прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта.
У навукова-даследчым універсітэце "Вышэйшая школа эканомікі" ў Маскве прайшоў маштабны Міжнародны форум з удзелам прадстаўнікоў краін-удзельніц і партнёраў БРІКС: Індыі, ПАР, Інданезіі, КНР, Рэспублікі Беларусь, Бразіліі, Тайланда, Расійскай Федэрацыі. У склад дэлегацыі Беларусі ўвайшла дэкан юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Чабуранава.
11 и 12 снежня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы панавала асаблівая адухоўленая атмасфера. На працягу двух дзён тут праходзяць штогадовыя Каложскія адкрытыя абласныя навукова-адукацыйныя чытанні. У гэтым годзе яны прысвечаны тэме "Асвета і маральнасць: фарміраванне асобы і выклікі часу".
10 снежня ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адбылося пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзел у мерапрыемстве прыняў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец.
ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у двух конкурсах, накіраваных на падтрымку навуковай дзейнасці і інавацыйнага развіцця ўніверсітэта: конкурс на прадастаўленне грантаў Фонду інавацыйнага развіцця ўніверсітэта на 2026 год і конкурс на прысуджэнне Купалаўскай навуковай прэміі ў 2026 годзе.
Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч, які аддаў больш за 60 гадоў нашай Alma mater, з'яўляецца адной з найбольш знакавых асоб Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Ён вядомы як выдатны літаратуразнавец, літаратурны крытык, культуролаг, гісторык культуры і краязнаўца. Аднак ён таксама быў і таленавітым, высокапрафесійным бібліёграфам. Пра гэта стала вядома на навуковай канферэнцыі «Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні».
Сёння, 8 снежня, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў першы дзень 15 юбілейнага конкурсу стартап праектаў "ІнНаСтарт-2025", які сабраў творчых і таленавітых студэнтаў.
5 снежня ў навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў восьмы модуль семінара для вучоных «Навукаметрыя як інструмент для прыняцця кіраўнічых рашэнняў. Агляд інфармацыйна-аналітычных сістэм кіравання навукай: досвед Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі», які аб'яднаў прадстаўнікоў устаноў адукацыі з Беларусі і Расіі.
2 снежня ў савеце па абароне дысертацый Д 01.05.01 пры Дзяржаўнай навуковай установе «Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адбылася абарона дысертацыі дацэнта кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі Вікенція Таркоўскага на суісканне вучонай ступені доктара фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці 01.04.21 – лазерная фізіка.
З 28 па 30 лістапада праходзіў трэці прадпрымальніцкі форум StartUp Generation 2025. Мерапрыемства прайшло на базе САК БДУ «Брыганціна» ў Мінскай вобласці.
Хімікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сумесна з калегамі з Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта стварылі інавацыйныя экалагічныя сарбенты для асвятлення яблычнага віна. Тэхналогія эфектыўна змагаецца з памутненнем, захоўваючы якасць напою.
11-12 снежня ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пройдуць ХIV Каложскія адкрытыя абласныя навукова-адукацыйныя чытанні «Асвета і маральнасць: фармаванне асобы і выклікі часу».
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 26 лістапада 2025 года прысвоена вучонае званне дацэнта Джух Алене Мікалаеўне, намесніку дэкана педагагічнага факультэта.
5 снежня навуковая бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы правядзе восьмы модуль семінара для вучоных «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі». Спікерам семінара выступіць кандыдат філалагічных навук, генеральны дырэктар кампаніі «Пульс навукі» Аркадзь Халюкоў.
25 лістапада 2025 года ў савета па абароне дысертацый Д 02.01.01 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася абарона дысертацыі старшага выкладчыка кафедры міжнароднага права Дзіяны Літвінчук на суісканне вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук па спецыяльнасці 12.00.14 – адміністрацыйнае права, адміністрацыйна-дэлікт.
21 лістапада ў Мінску адбылося фінальнае мерапрыемства Demo Day гадавога цыкла "Стартап-марафона" Белаграпрамбанка, дзе 20 лепшых каманд, адабраных экспертамі з сотняў заявак з усёй Беларусі, публічна абаранілі свае праекты перад журы.
21 лістапада на базе Белаграпрамбанка паспяхова прайшоў хакатон па рашэнні бізнес-задач кліентаў Белаграпрамбанка. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Купалаўскі ўніверсітэт і экасістэма Белаграпрамбанка Igrow.
Сёння, 21 лістапада, у ГрДУ імя Янкі Купалы паспяхова завяршыўся другі дзень IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларусь у кантэксце сусветнай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава».
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 19 лістапада 2025 года прысвоена вучонае званне дацэнта Копацю Дзмітрыю Яраслававічу, дацэнту кафедры лагістыкі і метадаў кіравання.
На працягу двух дзён, з 20 да 21 лістапада, праходзіць міжнароднае адукацыйнае мерапрыемства “Міжнародная псіхалагічная школа. Асоба перад тварам крызісных і экстрэмальных падзей», арганізаванае кафедрай псіхалогіі Вышэйшай школы педагогікі, псіхалогіі і фізічнай культуры і факультэтам псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
З 20 па 21 лістапада адбудзецца IV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларусь у кантэксце сусветнай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава», арганізаваная Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Інстытутам усеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук.
Хакатон пройдзе з 17 па 21 лістапада. Яго арганізатарам выступілі Цэнтр трансферу тэхналогій ГрДУ імя Янкі Купалы і Цэнтр прыцягнення Igrow ААТ «Белаграпрамбанк».
12 лістапада Купалаўскі ўніверсітэт стаў цэнтрам абмеркавання актуальных праблем прававога рэгулявання штучнага інтэлекту, якое прайшло ў рамках VIII Міжнароднага студэнцкага практыка-арыентаванага круглага стала «Прававое рэгуляванне, выкарыстанне штучнага інтэлекту і лічбавых тэхналогій у грамадзянскім (прадпрымальніцкім абароце)».
13 лістапада прадстаўнікі кафедры хіміі і біятэхналогіі сталі ўдзельнікамі XV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Біятэхналогія і біямедыцынская інжынерыя". Мерапрыемства было прымеркавана да 90-годдзя Курскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і памяці прафесара Л.П. Лазурынай.
XV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Біятэхналогія і біямедыцынская інжынерыя», прысвечаная 90-годдзю Курскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і памяці прафесара Л. П. Лазурынай, пройдзе 13 лістапада ў г. Курск, Расія. Фармат правядзення мерапрыемства гібрыдны – анлайн і афлайн.
14 лістапада на кафедры тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сацыялізацыя асобы на розных этапах узроставага развіцця: вопыт, праблемы, перспектывы».
Сёння, 5 лістапада, у Воранаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў літаратурна-краязнаўчы форум "Воранаўскія чытанні", які сабраў краязнаўцаў, педагогаў, аматараў пісьменства і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй малой радзімы жыхароў раёна. Асаблівы ўклад у работу форуму ўнеслі выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Сёння, 4 лістапада, у Мінску на базе БНТУ прайшло X пасяджэнне Рабочай камісіі па каардынацыі дзейнасці Навукова-адукацыйнага кансорцыума паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і НДІ Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан. З боку Купалаўскага ўніверсітэта ў пасяджэнні прыняў удзел прарэктар па навуковай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Башун.
31 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшла IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Учора, 30 кастрычніка, у галоўным корпусе ўніверсітэта адбылося чарговае паседжанне гарадскога тэарэтыка-метадалагічнага семінара па актуальных праблемах сучасных сацыягуманітарных ведаў «Трыбуна думкі».
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы чарговы раз стане цэнтрам маладзёжнай навукі і інавацый. 3 лістапада тут адбудзецца IV Форум інавацый і ідэй "ІнаФэст-2025". Гэта штогадовая пляцоўка, якая аб'ядноўвае студэнтаў, маладых даследчыкаў і распрацоўшчыкаў інавацыйных праектаў.
27 кастрычніка маладыя вучоныя ГрДУ імя Янкі Купалы сталі гасцямі ток-шоу "Вокны горада", дзе падзяліліся з гледачамі сваімі дасягненнямі і планамі на будучыню.
23 кастрычніка 2025 года прайшла відэаканферэнцыя па пытанні наладжвання супрацоўніцтва паміж беларускімі навукова-тэхналагічнымі паркамі і тэхнапаркам "INNO", які дзейнічае пры Міністэрстве вышэйшай адукацыі, навукі і інавацый Рэспублікі Узбекістан.
Навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы паведамляе, што да 20 лістапада ў карыстальнікаў навуковай бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта ёсць магчымасць атрымаць доступ да дзясяткаў тысяч дакументаў электронна-бібліятэчнай сістэмы «БібліяРосіка».
Семінар пройдзе 24 кастрычніка ў 15:00 па адрасе: вул. Ажэшка, 22, аўд. 218а. Яго тэмай стане «Актуальныя напрамкі натуральна-навуковых і сацыяльна-гуманітарных навук».
На факультэце эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы рэалізуецца новая ўнікальная адукацыйная прафесійная праграма сумесна з Міжнародным інстытутам эканомікі і лінгвістыкі Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яе ўдзельнікамі сталі 13 настаўнікаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій горада Іркуцка.
24-25 кастрычніка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя «Канфесійная гісторыя Беларусі і Расіі ў 1920-1930-я гады: спадчына свяціцеля Ціхана (Беллавіна)», якая збярэ вядучых гісторыкаў, багасловаў і даследчыкаў з Беларусі і Расіі.
15 кастрычніка 2025 года ў савеце па абароне дысертацый Д 01.40.01 пры Дзяржаўнай навуковай установе «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адбылася абарона дысертацыі выпускніка аспірантуры Купалаўскага ўніверсітэта 2024 года Кірыла Ананькі на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 – айчынная гісторыя.
7-9 кастрычніка на базе Бярэзінскага біясфернага запаведніка праходзіла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя, вынікі і перспектывы развіцця асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь», прысвечаная 100-годдзю Бярэзінскага біясфернага запаведніка.
Форум праходзіць 13 –14 кастрычніка на пляцоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У рамках мерапрыемства вучоныя Купалаўскага ўніверсітэта прадставілі свае навукаёмістыя і інавацыйныя распрацоўкі.