26 чэрвеня на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылося пленарнае пасяджэнне IX міжнароднай неаканферэнцыі «Баркемп ByProject 2026». Удзельнікі прадставілі працы, якія раскрываюць тэму праектнай дзейнасці ў адукацыйным асяроддзі.
Неаканферэнцыя прайшла ў рамках міжнароднага адукацыйнага марафону «Купалаўскія праекты». Яе ўдзельнікамі сталі вядучыя эксперты, педагогі і студэнты навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Ізраіля і іншых краін.
Асноўным напрамкам працы баркемпа стала праектная дзейнасць як сродак фарміравання патрабаваных кампетэнцый навучалых і навучэнцаў.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся прарэктар па вучэбнай працы Купалаўскага ўніверсітэта Лявонцій Паўлаў. Ён падкрэсліў, што за 11 гадоў існавання марафону «Купалаўскія праекты» супрацоўнікамі ГрДУ імя Янкі Купалы было створана і ўкаранёна ў адукацыйныя і выхаваўчыя працэсы 89 сеткавых праектаў і вэб-квестаў, што пазітыўна адбіваецца на павышэнні якасці адукацыі.
Удзельнікі беркемпа абмеркавалі трансфармацыю праектай дзейнасці ва ўмовах цыфравізацыі эканомікі, працу настаўнікаў з інструментамі штучнага інтэлекту, выкарыстанне вэб-урока ў сістэме праектна-метадычнай дзейнасці, практыку навучання ў вялікіх размеркаваных камандах, інтэрактыўныя тэхналогіі навучання нормам паводзін у міжкультуным адукацыйным асяроддзі і праектна-арыентаванае навучанне. Таксама ўдзельнікі пазнаёміліся з ужо дзеючымі праектамі.
Выступленні выклікалі жывую цікавасць у прысутных. Яны актыўна абмяркоўвалі прадстаўленыя працы і задавалі пытанні.
Міжнародная неаканферэнцыя «Баркемп ByProject 2026», арганізаваная факультэтам матэматыкі і інфарматыкі, у чарговы раз стала пляцоўкай для абмену прафесійным вопытам і ўмацавання не толькі адукацыйных, але і сяброўскіх сувязяў паміж навучальнымі ўстановамі розных краін.