Сустрэча, прысвечаная асноўным напрамкам і прыярытэтам развіцця навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэтаў на 2026-2030 гады, прайшла ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 19 чэрвеня.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прарэктар па навуковай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Уладзімір Гарчакоў, дырэктар Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі Алег Кузняцоў, прарэктар па навуковай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Міхаіл Курбат і навуковая грамадскасць Купалаўскага ўніверсітэта.
Адкрыла сустрэчу прарэктар па навуковай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Башун.
Начальнік упраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Мікалай Шэшка ў сваім выступленні адзначыў асноўную мэту сустрэчы. Яна заключаецца ў данясенні бачання Міністэрства адукацыі адносна далейшага развіцця навуковай дзейнасці ў рамках вузаўскай, акадэмічнай і рэгіянальнай навукі. Гаворачы аб забеспячэнні навуковай школы кадрамі, Мікалай Шэшка падкрэсліў, што гэта дзейнасць, якая мае вялікі часовы план, бо вынік з'яўляецца толькі праз некалькі гадоў. Таму максімальна актыўныя крокі ў гэтым напрамку трэба рабіць ужо зараз.
– Абсалютнае разумее таго, што ніхто акрамя нас гэта не забяспечыць, павінна быць на кожным узроўні: ад лабаранта да кіраўніка ўстановы вышэйшай адукацыі і Міністэрства ў тым ліку, – адзначыў Мікалай Шэшка.
У рамках прадстаўленай тэмы сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі прыярытэтныя вектары развіцця навуковай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэтаў на бліжэйшую пяцігодку і магчымасці больш цеснага навуковага супрацоўніцтва паміж навучальнымі ўстановамі.
Гэтае мерапрыемства стала важным крокам на шляху паляпшэння навукова-даследчай дзейнасці ўніверсітэтаў на бліжэйшыя пяць гадоў.