У рамках праграмы Міжнароднага грамадзянска-патрыятычнага марафону "Час выбраў нас!" на базе ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў блок ваенна-спартыўных спаборніцтваў. Каманды зноў сустрэліся, каб прадэманстраваць вытрымку, трапнасць і валоданне сучаснымі тэхналогіямі.
Праграма іспытаў уключала пяць профільных конкурсаў. У рамках этапу "Выдатны стралок" студэнты спаборнічалі ў дакладнасці стральбы з пісталета Макарава на сучасных электронных трэнажорах. У конкурсе "Тактычная стральба" ўдзельнікі адпрацоўвалі навыкі валодання аўтаматам АК-74 на інтэрактыўным лазерным сімулятары, які імітуе рэальныя баявыя ўмовы; падчас этапу "Агнявая група" - элементы вядзення агню з-за хованак, што патрабавала ад каманд тактычнага мыслення. На выпрабаванні "Кідальнік" на першы план выйшла фізічная падрыхтоўка: каманды спаборнічалі ў кіданні гранат на далёкасць і трапнасць. Адным з самых інавацыйных этапаў стаў конкурс «Дранавод», прысвечаны кіраванню беспілотнымі лятальнымі апаратамі.
Ваенны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта даў удзельнікам марафону магчымасць пагрузіцца ў вайсковыя будні і на практыцы ацаніць важнасць ваенна-тэхнічнай падрыхтоўкі. Усе каманды паказалі выдатную дысцыпліну і сапраўдны камандны дух.