21 кастрычніка, у важнае для беларусаў свята – Дзень бацькі, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла рэспубліканская духоўна-асветніцкая акцыя «Быць татам – крута!». У фармаце адкрытага мікрафона кіраўніцтва ўніверсітэта, прадстаўнікі духавенства і медыкі абмеркавалі з мужчынскай паловай студэнцкай моладзі, што значыць – быць татам.