4 красавіка ў сталіцы адбыўся фінал юбілейнага V Адкрытага рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва "Час танцаваць". У ім прынялі ўдзел больш за 1000 аматараў харэаграфіі, сярод якіх Народны харэаграфічны калектыў «СТУ-ДЭНС» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Удзельнікі спаборнічалі ў розных стылях - класіка, эстрада, бальны, сучасны і народны танец. Па выніках спаборніцтваў члены Народнага харэаграфічнага калектыву «СТУ–ДЭНС» занялі 3 месца ў намінацыі «Эстрадны танец», паказаўшы журы і гледачам майстэрства і талент студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы віншуе Народны харэаграфічны калектыў «СТУ–ДЭНС» з гэтай узнагародай і жадае новых творчых поспехаў!