24 сакавіка ў Купалаўскім універсітэце прайшла ўжо традыцыйная сустрэча рэктара са студэнтамі і супрацоўнікамі. Сёння дыялог адбыўся на факультэце матэматыкі і інфарматыкі. Ірына Фёдараўна зноў падкрэсліла, што галоўныя ва ўніверсітэце - студэнты, а кіраўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы выступае за сумленны і адкрыты дыялог. Таксама рэктар Ірына Кітурка дала студэнтам і выкладчыкам параду: не адкладаць праблемы на заўтра, бо толькі сумесны пошук рашэнняў робіць наш універсітэт мацнейшым.