Учора, 19 сакавіка, на галоўнай сцэне Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася адна з самых маштабных і па-сапраўднаму прыгожых падзей года – конкурс «Міс і Містар універсітэт – 2026». За тытул змагаліся 20 яркіх і таленавітых студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта – 10 дзяўчат і столькі ж юнакоў.
Конкурс «Міс і Містар універсітэт – 2026» стаў выдатнай магчымасцю для ўдзельнікаў праявіць свой артыстызм і талент, паказаць свае навыкі харэаграфіі і вакальнае майстэрства. Важным этапам праверкі на ўпэўненасць стаў прамоўніцкі конкурс, дзе ўдзельнікі змаглі паразважаць над пытаннем: «Што б ты перадаў сабе ў мінулае?».
Ганаровымі гасцямі конкурсу сталі пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў, начальнік Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта генерал-маёр міліцыі Дзмітрый Разенкоў, старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Алег Бялінскі.
Для аб'яўлення пераможцаў конкурсу «Міс і Містар універсітэт – 2026» на сцэну былі запрошаны рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Алег Бялінскі.
З віншавальнымі словамі выступіла рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.
– Я сёння хачу пачаць сваю прамову з вялікага дзякуй для бацькоў! Вы ведаеце, гэты конкурс «Міс і Містар універсітэт» быў асаблівым. Мы пазнаёміліся з нашымі ўдзельнікамі, я іх усіх ведаю і люблю, таму мне выбраць «Містара і Міс глядацкіх сімпатый» было вельмі цяжка. Я іх люблю ўсіх! Але мы не ведалі іх з такога боку, з якога расказалі пра іх бацькі. Таму, дарагія бацькі, я хачу сказаць вялікі дзякуй Вам! Ваша вера ў вашых дзяцей прывяла да таго, што яны сёння на гэтай сцэне. Хачу сказаць дзякуй, што некалі Вы падтрымалі рашэнне Вашых дзяцей паступаць у наш універсітэт, і, мне здаецца, мы не расчаравалі ні іх, ні Вас і апраўдваем Ваша давер’е, – адзначыла Ірына Фёдараўна.
Да віншавальных слоў далучыўся старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Алег Бялінскі.
– Ведаеце, мне хочацца найперш сказаць дзякуй усім арганізатарам за гэтае цудоўнае свята. Сёння перамаглі не толькі тыя, хто стаіць на гэтай сцэне. Сёння перамаглі тыя, хто глядзяць у анлайн-рэжыме гэты цудоўны конкурс. Сёння перамаглі Вы, убачыўшы выдатныя выступленні гэтых выдатных рабят. І, вядома ж, смелыя, крэатыўныя, таленавітыя, выдатныя хлопцы, якія стаяць на гэтай сцэне, у якіх вялікая будучыня! – падкрэсліў Алег Генадзевіч.
Тытул «Містар універсітэт» атрымаў Гардзей Перадзярэеў, студэнт факультэта фізічнай культуры, а тытул «Міс універсітэт» – Улада Дзянішчык, студэнтка факультэта біялогіі і экалогіі.
Для ўзнагароджання ў намінацыі «Віцэ-Містар» і «Віцэ-Міс універсітэт» на сцэну былі запрошаны пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў і начальнік Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта генерал-маёр міліцыі Дзмітрый Разянкоў.
Перад аб'яўленнем імя «Віцэ-Містара ўніверсітэт – 2026» да гледачоў звярнуўся начальнік Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта генерал-маёр міліцыі Дзмітрый Разенкоў.
– Сёння мы ганарымся моладдзю, якая выступае на гэтай сцэне. Прадстаўнікі самыя яркія, і сёння яны зрабілі шыкоўнае відовішча для нас. Дзякуй за гэта! Сёння будуць абвешчаныя пераможцы, але прайграўшых не будзе, – падкрэсліў Дзмітрый Юр'евіч.
З цёплымі словамі пра Купалаўскі ўніверсітэт выступіў пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў.
– Вы павінны заўсёды памятаць, што купалавец – гэта ўжо знак якасці. Знак якасці – гэта значыць сапраўдны, а сучаснасць сягоння ў кошце! – адзначыў Аляксандр Васільевіч.
«Віцэ-Містар універсітэт – 2026» – Ігар Ціс, студэнт факультэта біялогіі і экалогіі, а тытул «Віцэ-Міс універсітэт – 2026» атрымала Паліна Аўраменка, студэнтка юрыдычнага факультэта.
Для аб'яўлення пераможцаў у спецыяльных намінацыях грамадскага аб'яднання «Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі» «Кароль і Каралева Студэнцтва» на сцэну была запрошана першы сакратар Гродзенскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Кацярына Даніліна.
– Дзякуй вялікі арганізатарам конкурсу! Дзякуй вялікі ўдзельнікам! Мы атрымалі вялікае задавальненне ад прагляду дадзенага конкурсу і вельмі прыемна бачыць, што ў нас у горадзе не толькі разумная і прыгожая моладзь, але яшчэ і вельмі таленавітая! – адзначыла Кацярына Рамуальдаўна.
«Каралём студэнцтва» стаў Сяргей Воўк, студэнт факультэта эканомікі і кіравання, а тытул «Каралевы студэнцтва» дастаўся Анастасіі Асташкевіч, студэнтцы юрыдычнага факультэта.
На конкурсе таксама былі ўзнагароджаны ўдзельнікі ў розных намінацыях. Тытулы «Містар фота» і «Міс фота» заваявалі Арцём Кузьмянок, студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, і Алеся Сцепаненка, студэнтка філалагічнага факультэта. Тытул «Міс Інтэрнэт» атрымала Яна Кавальчук, студэнтка філалагічнага факультэта, а «Містар Інтэрнэт» – Уладзімір Такарчук, студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Узнагароду за «Лепшы творчы нумар» заваявалі Арцём Кузьмянок і Юлія Дзенясюк, студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. На конкурсе быў вызначаны і «Містар лідэр», ім стаў Аляксей Кастусік, студэнт факультэта фізічнай культуры, а тытул «Міс сяброўства» па праве дастаўся Паліне Чабурэевай, студэнтцы інжынернага факультэта.
Акрамя таго, у глядзельнай зале прайшло галасаванне, па выніку якога «Містарам сімпатый гледачоў» стаў Максім Глебаў, студэнт юрыдычнага факультэта, а «Міс глядацкіх сімпатый» атрымала Яна Кавальчук, студэнтка філалагічнага факультэта.
Віншуем усіх пераможцаў і прызёраў конкурсу «Міс і Містар універсітэт – 2026» з іх узрушаючымі выступамі і жадаем заваявання новых вяршыняў!