Мерапрыемства адбылося 16 сакавіка. На парадку дня было абмеркаванне развіцця шэрагу спецыяльнасцей ВНУ.
На сустрэчы прысутнічалі першы прарэктар Купалаўскага ўніверсітэта Аляксандр Карэўскі, прарэктар па вучэбнай працы Лявонцій Паўлаў, прарэктар па навуковай рабоце Наталля Башун, прарэктар (па бяспецы і кадрах) Ігар Ціцянкоў і загадчыкі кафедраў.
З дакладам «Аб развіцці спецыяльнасцей «Беларуская філалогія» і «Мовазнаўства» ў адпаведнасці з Комплекснымі праграмамі развіцця спецыяльнасцей» выступіла загадчык кафедры беларускай філалогіі Алена Садоўская.
Аб развіцці спецыяльнасцей «Робататэхнічныя сістэмы» і «Электраэнергетыка і электратэхніка» ў адпаведнасці з Комплекснымі праграмамі развіцця спецыяльнасцей прысутным расказаў загадчык кафедры электратэхнікі і электронікі Андрэй Герман.
Праведзеная нарада дазволіла намеціць вектар далейшага развіцця спецыяльнасцей для павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў.