Зусім хутка, 19 сакавіка, у ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе конкурс прыгажосці, грацыі і акцёрскага майстэрства «Міс і Містэр універсітэт-2026». Сёння стартуе анлайн-галасаванне, дзе кожны купалавец можа аддаць голас за свайго фаварыта. Галасаванне працягнецца да 17:00 19 сакавіка.
Прыняць удзел у галасаванні могуць супрацоўнікі і студэнты Купалаўскага ўніверсітэта толькі пасля праходжання аўтарызацыі. Конкурс «Міс і Містэр універсітэт – 2026» адбудзецца 19 сакавіка ў актавай зале навучальнага корпуса па вуліцы Леніна, 32 у 18:00. Білеты на гэту чаканую падзею можна набыць у рэгіянальным цэнтры турызму.
У барацьбе за тытулы бяруць удзел 20 канкурсантаў – 10 хлопцаў і 10 дзяўчат, якія паспяхова прайшлі адбор на агульнаўніверсітэцкім кастынгу і гатовы прадэманстраваць усе свае грані талентаў і харызмы.
Запрашаем усіх пазнаёміцца з удзельнікамі конкурсу і падтрымаць іх у інтэрнет-галасаванні!