Сёння, 3 сакавіка, у фае Купалаўскага ўніверсітэта разгарнулася маштабная акцыя «Выбіраем студатрад», арганізатарам якой выступіла ПА/РК ГА «БРСМ».
На штогадовай акцыі ўсе ахвочыя студэнты змаглі напісаць заяву на ўступленне ў студэнцкі атрад, які іх цікавіць, а таксама паўдзельнічаць у прапанаваных інтэрактывах.
Даведачна: на сённяшні дзень у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працуюць студэнцкія атрады педагагічнай, сервіснай, будаўнічай, сельскагаспадарчай, а таксама вытворчай накіраванасці.