Традыцыйна ў гонар Дня нараджэння ўніверсітэта на ўсіх 13 факультэтах прайшла акцыя «Салодкі пачастунак». Першы кавалачак торта рэктар Ірына Кітурка ўручыла другакурсніку філалагічнага факультэта Аляксандру Буката, які, як і родная ВНУ, адзначае Дзень нараджэння 22 лютага. Усмешкі, цёплыя віншаванні і сумесныя фатаграфіі зрабілі гэты дзень асабліва радасным.