23 снежня на галоўнай сцэне ўніверсітэта адбудзецца святочны канцэрт «Навагодні перапалох ці як Снягурачка і Баба Яга Новы год ратавалі».
Навагоднія канцэрты сталі ўжо традыцыйнымі і любімымі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Штогод яны збіраюць разам выкладчыкаў, студэнтаў, супрацоўнікаў і гасцей, ствараючы непаўторную атмасферу свята.
Запрашаем усіх жадаючых пагрузіцца ў атмасферу навагодняй казкі і атрымаць асалоду ад творчасці. Канцэрт пройдзе па адрасе: вул. Леніна, 32 у актавай зале а 15:00.
