Другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу стартавала сёння, 18 снежня, у 16 гадзін ў Палацы Рэспублікі. Падчас пасяджэння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звяртаецца з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Дэлегатамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі ўсіх слаёў насельніцтва і сфер дзейнасці.
Купалаўскі ўніверсітэт на Усебеларускім народным сходзе прадстаўляюць рэктар Ірына Кітурка і студэнтка 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Кісель. Таксама купалаўцы падключыліся да прагляду трансляцыі ВНС у карпусах універсітэта. Мерапрыемства транслюецца ў прамым эфіры на ўсіх галоўных тэлеканалах краіны і па радыё, а таксама на анлайн-рэсурсах, уключаючы мультымедыйны партал VIDEOBEL, YouTube і на сайце Прэзідэнта Беларусі.
Галоўная падзея сённяшняга дня - Прэзідэнцкае Пасланне. У другі дзень пасяджэння ВНС, 19 снежня, плануецца разгляд асноўнага дакумента, які трэба зацвердзіць дэлегатам - Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады. У яе аснове - сем ключавых прыярытэтаў. Гэта нацыянальная дэмаграфічная бяспека - захаванне насельніцтва, умацаванне здароўя нацыі і падтрымка сям'і; развіццё чалавечага патэнцыялу, якасная адукацыя, выхаванне гарманічнай і патрыятычнай асобы; стварэнне якаснага і зручнага асяроддзя для жыцця; рост канкурэнтаздольнасці, паскарэнне тэхналагічнага развіцця і лічбавая трансфармацыя; моцныя рэгіёны; умацаванне абараназдольнасці дзяржавы і развіццё абароннага сектара эканомікі; рэалізацыя турыстычнага патэнцыялу. Кожны прыярытэт напоўнены канкрэтнымі задачамі для яго дасягнення. Будзе таксама разгледжаны шэраг кадравых і арганізацыйных пытанняў.
Усебеларускі народны сход праводзіцца ў Беларусі з 1996 года. З таго часу стала традыцыяй раз на пяць гадоў праводзіць ВНС, на якім пры шырокім удзеле прадстаўнікоў улады і грамадства разглядаюцца стратэгічныя пытанні жыцця краіны.
Цяпер УНС - гэта вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду. Іншымі словамі, гэта калектыўны розум, закліканы выбіраць аптымальны варыянт развіцця краіны, стабілізаваць грамадства на ўсіх этапах яго развіцця і здзяйсняць сур'ёзны народны канстытуцыйны кантроль над усімі працэсамі ў краіне.
Далучайцеся і Вы да трансляцыі найважнейшай палітычнай падзеі!