У ходзе візіту адбылося абмеркаванне супрацоўніцтва ВНУ ў галіне адукацыі, навуковых даследаванняў і абмену студэнтамі.
На перагаворах прадстаўнікі універсітэтаў абмеркавалі магчымасць рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм. Рэалізацыя такіх ініцыятыў адкрые для студэнтаў абедзвюх ВНУ магчымасць атрымаць унікальны вопыт і веды ў міжнародным гандлі і бізнесе. У рамках візіту купалаўцы таксама азнаёміліся з навучальнай базай інстытута, што выклікала вялікую цікавасць.
Гэта сустрэча стала важным крокам у пашырэнні адукацыйных магчымасцей для студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы і ва ўмацаванні міжнародных сувязей.
Нагадаем, што рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка і прарэктар па вучэбнай працы Лявонцій Паўлаў з 24 верасня наведвалі вышэйшыя навучальныя ўстановы Кітайскай Народнай Рэспублікі. За час візіту яны наведалі Педагагічны ўніверсітэт Цылу, у якім прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця сумеснай адукацыйнай праграмы «Біялогія», выставачны цэнтр ШАС і Ціндаоскае педагагічнае спецыяльнае вучылішча дашкольнай адукацыі, дзе адкрылі праект САП «Дашкольная адукацыя».