Навучанне ў Летняй школе паступова падыходзіць да свайго завяршэння. За гэты час удзельнікі паспелі не толькі наведаць заняткі па рускай мове, але і пазнаёміцца з гісторыяй Беларусі і Гродна. Сёння, 17 жніўня, для іх падрыхтавалі пагружэнне ў свет беларускіх СМІ і выкананне любімых рускіх песень.
Мінулыя выхадныя падарылі навучэнцам мноства станоўчых эмоцый. Для рабят арганізавалі пікнік, на якім яны змаглі адпачыць і паразмаўляць у нефармальнай абстаноўцы.
Сёння іх зноў чакала захапляльнае вывучэнне правілаў рускай мовы з выкладчыкамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Пасля ранішніх заняткаў навучэнцы адправіліся ў тэлерадыёкампанію "Гродна", дзе даведаліся пра нюансы працы на тэлебачанні і пазнаёміліся з працэсам стварэння навін і тэлеперадач. Увечары ўдзельнікаў зноў чакае караоке па-руску.