Міністэрства ўнутраных спраў аб'яўляе конкурс творчых работ, прымеркаваны да 110-годдзя беларускай міліцыі. Да ўдзелу запрашаюцца творчыя саюзы і калектывы, рэдакцыі СМІ, а таксама індывідуальныя аўтары – студэнты, супрацоўнікі, ветэраны органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, а таксама члены іх сем'яў.