З 3 жніўня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы стартавала прыёмная кампанія па наборы ў аспірантуру і дактарантуру. Прыём дакументаў працягнецца да 30 верасня.
ПоАтрымаць адукацыю ў аспірантуры Купалаўскага ўніверсітэта за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту можна па 14 спецыяльнасцях: «Рэчавы, комплексны і функцыянальны аналіз», «Оптыка», «Біяхімія», «Біятэхналогія (у т.л. біянанатэхналогіі)», «Матэрыялазнаўства (машынабудаванне)», «Айчынная гісторыя», «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання», «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай», «Руская мова», «Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства», «Грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права», «Крымінальнае права і крыміналогія; крымінальна-выканаўчае права», «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі», «Агульная псіхалогія, псіхалогія асобы, гісторыя псіхалогіі», «Тэорыя і гісторыя культуры».
Атрыманне паслявузаўскай адукацыі на платнай аснове магчыма па любой з 42 спецыяльнасцей, адкрытых у ГрДУ імя Янкі Купалы.
Прыём у дактарантуру ўніверсітэта за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2026 годзе ажыццяўляецца па спецыяльнасці «01.01.02 – дыферэнцыяльныя ўраўненні, дынамічныя сістэмы і аптымальнае кіраванне».
Падрабязную інфармацыю аб умовах і парадку прыёму, пераліку спецыяльнасцей, формах і тэрмінах навучання, спісе неабходных дакументаў і праграмах уступных іспытаў можна знайсці па спасылцы.
Па пытаннях паступлення таксама можна звяртацца па адрасе: г. Гродна, вул.Ажэшкі, 22, аўд. 401. Даведкі па тэлефоне: 8 0152 73 19 27, e-mail: www.postgraduate@grsu.by.