5-6 чэрвеня ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна прайшла ХXXI Міжнародная навуковая канферэнцыя «Пушкінскія чытанні-2026». Мастацкія стратэгіі класічнай і новай славеснасці». Сярод выступоўцаў была дацэнт кафедры журналістыкі Купалаўскага ўніверсітэта Таццяна Сівава.
Маштабнае навуковае мерапрыемства аб'яднала больш за 100 даследчыкаў з Расіі, Беларусі, Казахстана, Арменіі, КНР, Ірана і Швецыі.
Ключавымі тэмамі канферэнцыі сталі актуальныя праблемы сучаснай філалогіі: дынаміка жанравых форм і стылявых тэндэнцый у літаратуры; мастацкія вобразы і канцэпты ў літаратуры і мастацтве; моўныя адзінкі ў прасторы тэкста і ў медыякамунікацыі; «Пушкінскі тэкст» у літаратуры і культуры; каляровыя абазначэнні ў мове, маўленні і мастацкім тэксце; паэтыка колеру ў мове, маўленні і мастацкім тэксце.
У рамках секцыі «Каляровыя абазначэнні ў мове, маўленні і мастацкім тэксце» дацэнт кафедры журналістыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Таццяна Сівава выступіла з дакладам аб актуальных пытаннях каляровай перцэпцыі і візуалізацыі расліннай прасторы. Прадстаўленая навуковая праца выклікала жывую цікавасць сярод удзельнікаў навуковай канферэнцыі.
Усе дакладчыкі атрымалі памятныя сэртыфікаты. Па выніках форуму плануецца выданне навуковага зборніка.