19 чэрвеня ў Купалаўскім універсітэце адбыўся навучальны семінар для членаў прыёмнай камісіі, а таксама тэхнічных сакратароў факультэтаў. У рамках семінара былі абмеркаваны пытанні арганізацыі прыёму, вядзення дакументацыі абітурыентаў у рамках уступнай кампаніі 2025 года.
Адказны сакратар прыёмнай камісіі Ірына Карлюкова падрабязна азнаёміла прысутных з усімі этапамі працы членаў прыёмнай камісіі і тэхнічных сакратароў у інфармацыйнай сістэме "Лічбавая прыёмная камісія". У рамках праекта "Лічбавы ўніверсітэт +" у 2025 годзе будзе працягваць выкарыстоўвацца інфармацыйная сістэма "Лічбавы кабінет абітурыента ГрДУ імя Янкі Купалы". Гэта ўнікальная распрацоўка супрацоўнікаў інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Купалаўскага ўніверсітэта, якая забяспечвае бяспеку выкарыстоўваных персанальных дадзеных абітурыента на аснове зацверджанай Палітыкі апрацоўкі персанальных дадзеных у інфармацыйнай сістэме «Лічбавы кабінет абітурыента ГрДУ імя Янкі Купалы». Гэта сістэма дае магчымасць аптымізаваць працэсы падачы дакументаў, інфармавання і дыстанцыйнага кансультавання абітурыентаў.
Зарэгістраваўшыся на сайце abit.by, абітурыент стварае свой Лічбавы кабінет абітурыента, у якім далей у любы зручны для яго час можа запоўніць анкету абітурыента, адправіць яе на праверку прыёмнай камісіі, звязацца онлайн з дэканам факультэта, членам прыёмнай камісіі, атрымаць анлайн прафарыентацыйную кансультацыю і выбраць спецыяльнасць па сертыфікатах. А таксама магчыма ў рамках віртуальнай экскурсіі наведаць карпусы і факультэты ўніверсітэта, азнаёміцца з усімі спецыяльнасцямі ГрДУ імя Янкі Купалы. Пасля праверкі ўсіх прадстаўленых даных членам прыёмнай камісіі адпаведнага факультэта абітурыент зможа раздрукаваць заявы і дагаворы і разам з арыгіналамі дакументаў падаць іх у прыёмную камісію, папярэдне запісаўшыся ў электронную чаргу ў зручны для яго час.
У сваім Лічбавым кабінеце абітурыенты аператыўна будуць атрымліваць інфармацыю аб допуску да ўступных выпрабаванняў і ўдзелу ў конкурсе, аб даце і часе яўкі на экзамен. Вынікі залічэння таксама будуць адлюстроўвацца ў Лічбавым кабінеце адразу пасля пасяджэння прыёмнай камісіі. Сфарміраваны чаты ўсіх факультэтаў, тэхнічнай падтрымкі і прыёмнай камісіі.