Трэнінг "Псіхалагічная гнуткасць: навыкі для жыцця ў патоку" адбыўся для маладых спецыялістаў універсітэта і зноў прынятых работнікаў. Аўтарам і вядучай трэнінгу выступіла Таццяна Парфёнава, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі.
Трэнінг прайшоў у інтэрактыўным фармаце. Удзельнікі занятку асвоілі ключавыя навыкі псіхалагічнай гнуткасці: уменне заўважаць і прымаць складаныя думкі і эмоцыі замест барацьбы з імі; метады вызначэння асабістых каштоўнасцей і іх прымянення ў кар'еры і жыцці. Адпрацоўвалі тэхнікі на практыцы, разбіралі кейсы і абмяркоўвалі ўжыванне новых навыкаў у працы і асабістым жыцці.
"Гнуткасць псіхікі - гэта не адсутнасць стрэсу, а здольнасць рухацца наперад, нават, калі цяжка", - падкрэсліла Таццяна Парфёнава. Сучасныя псіхалагічныя практыкі вучаць не пазбягаць дыскамфорту, а вытрымліваць напругу і дзейнічаць у згодзе з тым, што для чалавека сапраўды важна.