Select font Arial Times New Roman
Character spacing (kerning): Standard Medium Large
Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе на найлепшую працу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Конкурс ініцыяваны Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці. Тэрмін падачы заявак – да 15 кастрычніка 2025 года.
19 верасня 2025 года ў савеце па абароне дысертацый Да 02.14.03 пры ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» адбылася абарона дысертацыі Таццяны Баярчук, намесніка дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, на суісканне вучонай ступені кандыдата філасофскіх навук па спецыяльнасці 24.00.01 – тэорыя і гісторыя культуры.
З 18 па 19 верасня горад Мазыр стаў цэнтрам навуковай актыўнасці, сабраўшы ўдзельнікаў Дзён навуковай моладзі. Мерапрыемства прайшло з удзелам членаў Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікоў адукацыйных устаноў усіх узроўняў. ГрДУ імя Янкі Купалы прадстаўлялі Барыс Балахонаў, дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу, старшыня Савета маладых вучоных; Аляксандр Гаршкоў, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук; Міхаіл Зінчанка і Мацвей Чубараў, студэнты 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Маргарыта Калбышэўская, студэнтка 4 курса факультэта біялогіі і экалогіі; Руслан Палкоўнікаў і Мікіта Чарнецкі, студэнты 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта.
З 20 па 21 лістапада 2025 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе ІV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларусь у кантэксце сусветнай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава».
З 24 па 27 лістапада Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сумесна з Міжнародным універсітэтам "МІПСА" праводзіць III Міжнародны конкурс "Нюрнбергскі працэс і сучаснае міжнароднае права". У якасці партнёраў выступаюць Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
17 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося пасяджэнне Савета маладых вучоных, на якім былі абмеркаваны ключавыя пытанні, якія датычацца будучай дзейнасці Савета і актуальных праектаў для маладых даследчыкаў.
Інтэнсіў накіраваны на падтрымку і развіццё студэнцкіх ініцыятыў і стварэнне ўмоў для рэалізацыі маладзёжных стартап-праектаў. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і маладыя вучоныя, якія жадаюць запусціць свой праект і паспрабаваць сябе ў вырашэнні бізнес-задач.
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 10 верасня 2025 года вучоная ступень кандыдата філалагічных навук прысуджана Мамедавай Анжэле Эдуардаўне, старшаму выкладчыку кафедры рускай філалогіі. Гэты крок стаў вынікам карпатлівай працы і значных намаганняў.
Юрыдычны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта падрыхтоўвае зборнік навуковых артыкулаў “Прававая сістэма Рэспублікі Беларусь: стан, праблемы і перспектывы развіцця”. Адправіць свае артыкулы для публікацыі запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты.
XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы сусветнай мастацкай культуры. Памяці прафесара У.Д. Разенфельда» пройдзе 16-17 кастрычніка. Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі, выкладчыкі і спецыялісты ўстаноў вышэйшай і сярэдняй прафесійнай адукацыі ў галіне мастацтва і культуры, а таксама дактаранты і аспіранты.
Купалаўцы, запрашаем вас у захапляльнае падарожжа ў свет навукі! Навукоўцы ГрДУ імя Янкі Купалы запусцілі праект "Аб навуцы мовай навукі", у рамках якога будуць выходзіць падкасты, прысвечаныя самым актуальным тэмам у галіне навукі і адукацыі. Першай тэмай абмеркавання стала «Навука сёння: погляд знутры», дзе навукоўцы-купалаўцы падзяліліся сваімі думкамі аб сучасным стане навукі, яе выкліках і дасягненнях.
2-3 верасня 2025 года ў г. Віцебску адбыўся ІІІ Беларуска-ўзбекскі бізнес-форум. Арганізатарамі Форума выступілі Сенат Олій Мажліс Рэспублікі Узбекістан і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Конкурс штогод праводзіцца сярод студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і навуковых супрацоўнікаў да 35 гадоў. Рэгістрацыя і прыём заявак працягнецца да 31 кастрычніка, а падвядзенне вынікаў запланавана на люты-сакавік 2026 года.
Да ўдзелу ў ІІ міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі "Маладзёжная палітыка і выхаванне ў сучасных умовах" запрашаюцца работнікі ў галіне рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы, студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя Рэспублікі Беларусь і краін СНД. Мерапрыемства пройдзе 27-28 лістапада.
12-13 лістапада ў Дзяржаўнай установе адукацыі "Акадэмія адукацыі" пройдзе VІІI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Бесперапынная адукацыя педагогаў: дасягненні, праблемы, перспектывы". Да ўдзелу запрашаюцца педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі.
Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» 30-31 кастрычніка 2025 г. праводзіць V Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Сацыяльныя веды ў сучасным грамадстве: праблемы, заканамернасці, перспектывы».
Мерапрыемства пройдзе 8-10 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававой інфармацыі. Рэгістрацыя ўдзельнікаў працягнецца па 26 верасня. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, навуковыя работнікі, прафесарска-выкладчыцкі склад ВНУ, а таксама дактаранты, аспіранты і суіскальнікі.
У гэтым годзе конкурс «Лепшая дыпломная і навукова-даследчая работа студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці» пройдзе ў дзевятнаццаты раз. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты 4-6 курсаў і магістранты вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.
16-17 кастрычніка ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны пройдзе Рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве XIX-XXI стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы». Да ўдзелу запрашаюцца работнікі вышэйшых навучальных устаноў, а таксама магістранты і аспіранты.
У гонар Сусветнага дня філасофіі і 80-годдзя членства Рэспублікі Беларусь у ААН Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правядзе ІХ Міжнародную навуковую канферэнцыю «Інтэлектуальная культура Беларусі ў глабальных і рэгіянальных кантэкстах». Мерапрыемства пройдзе 20-21 лістапада. Падаць заяўку неабходна да 15 верасня.
9 - 10 кастрычніка ў Дзяржаўнай публічнай навукова-тэхнічнай бібліятэцы Расіі ў Маскве адбудзецца III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Стан і перспектывы развіцця міжнароднай дзяржаўнай сеткі навукова-тэхнічнай інфармацы». Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты навукова-тэхнічных бібліятэк, адукацыйных і навуковых арганізацый, органаў і цэнтраў навукова-тэхнічнай інфармацыі. Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца да 20 верасня.
10 - 11 кастрычніка ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы псіхалогіі асобы і сацыяльнага ўзаемадзеяння». Навуковы форум збярэ вучоных, выкладчыкаў, маладых даследчыкаў і практычных псіхолагаў розных краін. Канферэнцыя прысвечана 25-годдзю факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Навукаёмістыя і інавацыйныя распрацоўкі вучоных Купалаўскага ўніверсітэта прымаюць удзел у II Міжнароднай спецыялізаванай экалагічнай выставе «Ecology Expo-2025», якая праходзіць на пляцоўцы Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра «Мінск-Арэна» з 19 па 21 жніўня 2025 г.
Ужо знаходзяцца ў друку чарговыя нумары навуковых часопісаў «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы», серыі 4 «Правазнаўства» і серыі 5 «Эканоміка. Сацыялогія. Біялогія».
Мерапрыемства пройдзе з 7 па 10 кастрычніка ў Мінску па адрасе: пр. Пераможцаў, 20/2.
19-21 жніўня Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прыме ўдзел у III Міжнароднай спецыялізаванай выставе «ECOLOGY EXPO – 2025», якая пройдзе ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры.
У адпаведнасці з распараджэннем Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі ад 10 чэрвеня 2025 г. № 8 «Аб тэрмінах прыёму асоб для атрымання навукова-арыентаванай адукацыі ў 2025 годзе» прыём дакументаў, якія паступаюць у дактарантуру і аспірантуру - з 1 жніўня па 30 верасня 2025 г.
Фестываль навукі пройдзе 6 верасня па традыцыі ў самым сэрцы Мінска - у Батанічным садзе. Купалаўцы могуць стаць часткай гэтай падзеі.
У сістэме навуковай дзейнасці важную ролю адыгрывае ўцягванне студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і маладых выкладчыкаў у навуковыя даследаванні і распрацоўкі. Традыцыйна, "Фестываль навукі" і "Дзень навуковай моладзі" праводзяцца ў верасні, адкрываючы новы навучальны год. Купалаўцы ўжо пачалі падрыхтоўку да ўдзелу ў "Дні навуковай моладзі", які пройдзе ў г. Мазыр 19 верасня 2025 года.
Конкурс праводзіцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і прымеркаваны да Года добраўпарадкавання пяцігодкі якасці. Заяўкі прымаюцца да 1 кастрычніка 2025 года.
Летняя школа была прысвечана працы з бактэрыямі Corynebacterium (карынабактэрыямі). Мерапрыемства адбылося ў рамках рэалізацыі Нацыянальнага навукова-тэхнічнага адукацыйнага праекта, накіраванага на развіццё біятэхналогій, заснаваных на выкарыстанні штамаў бактэрый Corynebacterium – прадуцэнтаў гаспадарча-каштоўных метабалітаў (2025-2029 гады).
Мерапрыемства адбудзецца 11-13 верасня 2025 года ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце і збярэ спецыялістаў у галіне мовазнаўства, культуралогіі, работнікаў адукацыі і навукі, маладых вучоных і моўных актывістаў. Рэгістрацыя на форум працягнецца да 30 жніўня.
15 ліпеня Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
У тэлеперадачы прынялі ўдзел Дзмітрый Копаць, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры лагістыкі і метадаў упраўлення інжынернага факультэта, Дыяна Зубік, магістр юрыдычных навук, старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, і Дзіяна Калеснік, магістр філалагічных навук, выкладчык-стажор кафедры замежных моў філалагічнага факультэта.
Форум праводзіцца ў рамках V З'езда Таварыства рускай славеснасці 25-26 лістапада 2025 года і прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Тэрмін рэгістрацыі на мерапрыемствы форума - да 25 кастрычніка.
Заяўкі прымаюцца ад работнікаў арганізацый агульнай і прафесійнай адукацыі, супрацоўнікаў навуковых арганізацый, арганізацый дадатковай адукацыі, СМІ, музеяў і бібліятэк. Тэрмін падачы работ – па 1 кастрычніка 2025 года ўключна.
Конкурс ініцыяваны Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці. Тэрмін падачы заявак – да 20 верасня 2025 года.
З 11 па 13 ліпеня ў Мінску пройдуць мерапрыемствы праекта «Навука ў горадзе», якія ўключаюць займальныя лекцыі аб навуцы і тэхналогіях. Выпускнікі Школы папулярызатара навукі падзеляцца сваімі ведамі ў фармаце кароткіх і яскравых выступленняў.
27 чэрвеня ў рамках Рэспубліканскага марафону моладзі і студэнцтва каманды студэнтаў з трох універсітэтаў Гродзеншчыны сабраліся, каб праверыць свае веды і прадэманстраваць нестандартнае мысленне ў інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?».
26 чэрвеня ў Белгарадскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце імя У.Р. Шухава адбылася Усерасійская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам "Прафілактыка наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі: актуальныя пытанні тэорыі і практыкі".