View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

13344 2На базе СШ № 40 г. Гродна прайшлі спаборніцтвы па плаванні сярод студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў рамках круглагадовай спартакіяды-2016.

13342 2Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўручыў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам краіны. Сярод іх - доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Міхайлавіч Лялікаў.

21У лютым 2016 года замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы ў суправаджэнні выкладчыкаў кафедры рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін пабывалі на тэлерадыёкампаніі «Гродна».

13340 7Літаратурна-музычная імпрэза «Дай, мова беларуская, руку…», прысвечаная Дню роднай мовы, адбылася 22 лютага 2016 года на філалагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы.

13336 19У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 25-26 лютага 2016 года адбыўся Адкрыты міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара нашай ВНУ.

13318 224 лютага 2016 года адбылося пасяджэнне Прэзідыўма Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, на якім зацверджаны рашэнні саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата навук і прысвоены вучоныя званні дацэнтаў выкладчыкам ГрДУ імя Янкі Купалы.

13317 4У Гродне 19-20 лютага 2016 года праходзіў Міжнародны турнір Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта па грэка-рымскай барацьбе. Суарганізатарам спаборніцтваў выступіў Гродзенскі абласны камітэт прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.

13297 9У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 22 лютага 2016 года адбыўся турнір па шахматах у рамках круглагадовай спартакіяды-2016. Удзельнікамі першынства сталі студэнты 13 факультэтаў ВНУ.

13308 9У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 25 лютага 2016 года адкрыўся Міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара Андрэя Дзмітрыевіча Караля. За перамогу на спаборніцтвах будуць змагацца спартсменкі чатырох каманд: Універсітэта ў Беластоку, Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта, Гродзенскай АСДЮШАР імя А.М. Сапегі і нашай ВНУ.

07Студэнты педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы ў гонар Міжнароднага дня роднай мовы правялі традыцыйную акцыю «Далучайся!». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Алена Мікалаеўна Лапкоўская і выкладчык кафедры Марына Іосіфаўна Лойка.

nolAtydqqU8У аграгарадку Квасоўка Гродзенскага раёна 20-21 лютага 2016 года прайшло першынства Гродзенскай вобласці па міні-футболе сярод дзяўчат 1996-1999 года нараджэння. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды Гродзенскага, Навагрудскага, Дзятлаўскага, Ваўкавыскага раёнаў і г. Гродна.

13303 3Цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі стартуе 13 чэрвеня 2016 года. Аб гэтым паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

13301 6У маладзёжым цэнтры «Гродна» 19 лютага 2016 года адбылося абласное мерапрыемства «Вынікі і перспектывы», падчас якога ўдзельнікі падвялі вынікі другаснай занятасці моладзі Гродзенскай вобласці ў 2015 годзе і разгледзелі перспектывы на 2016 год.

13292 8У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 23 лютага 2016 года адзначылі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі ўрачыстай сустрэчы сталі выкладчыкі і курсанты ваеннага факультэта, супрацоўнікі і студэнты купалаўскай ВНУ, а таксама навучэнцы Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча.