View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

3354 1Са снежня 2016 года па чэрвень 2020 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы будзе рэалізоўвацца праект «Спартыўныя поспехі», накіраваны на развіццё ў студэнцкай моладзі ўстойлівых матывацыйна-каштоўнасных арыентацый на высокія спартыўныя дасягненні. Яго кіраўніком з'яўляецца начальнік спартыўнага клуба Кірыл Акуліч.

DSC 3122У рамках рэалізацыі праграмы «Запрошаны прафесар» намеснік прарэктара па навуковай палітыцы і міжнародным супрацоўніцтве, начальнік Упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар паліталогіі, прафесар Аляксандр Маркараў прачытаў лекцыі для студэнтаў юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

3318 3Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з'яўляецца піянерам у распрацоўцы прававых мер абароны гісторыка-культурнай спадчыны.

3306 6Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі падвёў вынікі трэцяга працоўнага семестра - 2016. Гродзенскі абласны штаб, у складзе якога працавалі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, названы лепшым абласным штабам сярод студэнцкіх атрадаў.

ris 2016 345Акцыя прайшла ў Гродне 17 снежня сумесна з Гродзенскай экастудыяй.

3300 2Чарговая інтэлектуальная матэматычная гульня «Батл па інтэгральным вылічэнні» сярод студэнтаў-першакурснікаў спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» адбылася на факультэце эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы.

3297 1Адкрыты рэспубліканскі турнір па Панкраціёну, або змешаных адзінаборствах, прайшоў у Мінску і сабраў больш за 150 спартсменаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Сярод удзельнікаў замежныя студэнты з Туркменістана, якія вучацца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

На главную ректор БОККАкцыя стартавала ў пачатку снежня і накіравана на падтрымку дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, са шматдзетных і маламаёмных сем'яў, дзяцей-сірот і выхаванцаў сацыяльных прытулкаў. Першыя дванаццаць падарункаў маленькія гродзенцы атрымалі 20 снежня.

IMG 6938Упершыню на абласным этапе рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі», які прайшоў 19 снежня ў МЦ «Гродна», было прадстаўлена 24 праекты. Для параўнання ў мінулым годзе ў абласны тур конкурсу выйшлі толькі 16 ідэй.

3263 2У гэтым годзе конкурс у купалаўскім універсітэце праходзіў у новым фармаце і складаўся з двух этапаў - завочнага і вочнага. Удзельнікамі спаборніцтва сталі 6 факультэтаў нашай alma mater, 4 інтэрната студэнцкага гарадка, тры каледжа і Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

IMG 6830

Шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак сабрала на галоўнай плошчы Гродна сотні ўдзельнікаў. У іх ліку ў гэтым годзе былі замежныя студэнты і слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія на адзін вечар пераўвасобіліся ў казачных персанажаў.

noc tihon 20 08 2016 1Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 13 снежня 2016 года падпісаў Указ № 450 «Аб узнагароджанні».

3230 5У Клубе праваслаўнай гутаркі пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы ў Гродне 11 снежня правялі літаратурна-мастацкі вечар, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

3222 4Спецыялізаваная канфэрэнцыі 13 снежня сабрала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы спецыялістаў па вольнай і грэка-рымскай барацьбе. Сярод удзельнікаў прадстаўнікі не толькі нашай альма-матэр, але і органаў мясцовай улады, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, адміністрацый спартыўных школ, трэнеры-выкладчыкі і бацькі выхаванцаў.

3217 3У гэтым годзе фестываль прайшоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце ў шосты раз і аб'яднаў замежных студэнтаў з абласных і сталічных вышэйшых навучальных устаноў. На мерапрыемства таксама былі запрошаны ганаровыя госці - прадстаўнікі пасольстваў замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь.