Select font Arial Times New Roman
Character spacing (kerning): Standard Medium Large

Пераможны кубак марафону заваявала каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, другое месца ў студэнтаў з Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, ганаровае трэцяе месца ў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Фінал шоу адбыўся ўвечары 4 мая ў мінскім Палацы спорту. На мерапрыемстве прысутнічалі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Наталля Качанава, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі.
Фінал Міжнароднага конкурсу па маркетынгу BigGame by Marketorium прайшоў на базе Санкт-Пецярбургскага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі.
Узнагарода ў намінацыі "Лепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі" уручана газеце «Гродзенскі ўніверсітэт» за працу ў 2017 годзе.
Удзел у навуковым форуме прымаюць вучоныя з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Грузіі.
На Плошчы ўніверсітэцкага сцяга падчас урачыстага адкрыцця Рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» прадстаўнікі 14 каманд прамовілі клятву ўдзельніка марафону.
У спаборніцтвах па лёгкаатлетычных мнагаборствах, якія праходзілі ў італьянскім горадзе Фларэнцыя ў канцы красавіка, прынялі ўдзел студэнты-спартсмены Юрый Ярэміч і Максім Андралойць.
Удзел у алімпіядзе прынялі больш за 680 школьнікаў 5-11 класаў з Гродна, Мінска, Магілёва, а таксама Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей.
Госці з Польшчы пабывалі на факультэце фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар».
Рэгістрацыя для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні (ЦТ) пачалася ў Беларусі 2 мая і працягнецца да канца месяца. Пункты рэгістрацыі адкрыты ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы па вул. Кастрычніцкая, 5, на базе Лідскага і Ваўкавыскага каледжаў.

Пашыранае пасяджэнне Савета Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў прайшло ў Санкт-Пецярбургскім палітэхнічным універсітэце Пятра Вялікага.

У фінале конкурсу, які прайшоў у Мінску, прынялі ўдзел адзінаццаць прадстаўніц устаноў вышэйшай адукацыі краіны.
Форум аб'яднае навукоўцаў з дзевяці краін. Мерапрыемства, арганізаванае кафедрай рускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сумесна з кафедрай тэорыі, гісторыі і методыкі выкладання рускай мовы і літаратуры Варонежскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, адбудзецца 2-4 мая 2018 г.