Select font Arial Times New Roman
Character spacing (kerning): Standard Medium Large
У аўтарытэтным навуковым форуме, які пройдзе 26 кастрычніка, прымуць удзел звыш 60 вядучых беларускіх і польскіх навукоўцаў.
Узнагароджанне прызёраў і пераможцаў конкурсу студэнцкіх работ у галіне сувязяў з грамадскасцю, рэкламы і медыйных тэхналогій адбылося 23 кастрычніка ў Маскве. Удзел у цырымоніі прынялі студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Пленэр адбыўся ў горадзе Каліш у рамках дамовы аб супрацоўніцтве з мастацка-педагагічным факультэтам універсітэта імя Адама Міцкевіча і рэалізацыі праграмы акадэмічнай мабільнасці студэнтаў.
Галоўны корпус купалаўскага ўніверсітэта прыцягвае гараджан і турыстаў цяперашняй восенню зрабіць фотаздымкі на фоне сцяны, апавітай пунсовай лазой.
Перспектывы далейшай працы абмеркавалі з кіраўніком Інфармацыйнага бюро DAAD у Мінску Джэні Этрых і супрацоўнікам Святланай Пятровіч у купалаўскім універсітэце 16 кастрычніка.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя прайшла на факультэце псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У гэтым годзе ўдзельнікамі ўрачыстага мерапрыемства сталі мамы і іх дзеці - уладальнікі стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Савета ГрДУ імя Янкі Купалы.
Штогадовы навучальны семінар студэнцкага актыву пачаў сваю работу 11 кастрычніка і сабраў 57 слухачоў.
Прэзентацыя адбылася ў рамках заключнай сустрэчы па праекце «Сэрвісы падтрымкі бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк у Арменіі, Малдове і Беларусі пры дапамозе развіцця персаналу і рэфармавання бібліятэк».
Больш за 300 паштовак з віншаваннямі сваім мамам «паляцела» у розныя куткі Беларусі і за яе межы ў рамках акцыі «Паштоўка маме».
Пленарнае пасяджэнне V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбудзецца ў Магілёве.
Свае ідэі ў рамках завочнага этапу конкурсу «Студэнт года - 2018» прадставілі на суд журы дванаццаць прэтэндэнтаў на званне лепшага студэнта купалаўскага ўніверсітэта.
Адкрыццё семінара, удзел у якім прынялі 65 чалавек, адбылося 9 кастрычніка.
Сустрэча прайшла ў фармаце трэнінгу «Падтрымай дыялог: прыёмы паспяховай камунікацыі».
У рамках мерапрыемства былі падведзены вынікі работы студэнцкіх атрадаў і ўручаны падзячныя лісты лепшым байцам, кіраўнікам і прадстаўнікам арганізацый.