Ужо больш за дзесяць гадоў навучэнцы Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы кранаюць сэрцы гараджан штогадовай акцыяй «Памяць», прысвечанай трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У гэтую нядзелю, 22 чэрвеня, у Дзень Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, гледачы змогуць акунуцца ў атмасферу тых трагічных дзён праз тэатралізаваную пастаноўку «Табе, салдат 41-га, ад праўнукаў Перамогі». Прэс-служба ГрДУ імя Янкі Купалы пабывала на рэпетыцыі пастаноўкі і даведалася з першых вуснаў, што падрыхтавалі арганізатары сёлета.