18 чэрвеня ў рамках урачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў XXXI Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў адбылася выстава, на якой удзельнікі прадэманстравалі свае інавацыйныя праекты. Праца магістранткі факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Даны Сікіржыцкай выклікала жывую цікавасць у наведвальнікаў.
Маладых вучоных павіншаваў Міністр адукацыі Андрэй Іванец, які адзначыў, што "сённяшняя моладзь - дапытлівая, яна хоча не толькі атрымліваць якасную адукацыю, але і генерыраваць новыя веды".
На выставе была прадстаўлена інавацыйная методыка Даны Сікіржыцкай "Я неідэальны і маю права", выкананая пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяны Гіжук. Гэтая распрацоўка нацэлена на дыягностыку і карэкцыю дэзадаптыўнага перфекцыянізму, які можа негатыўна ўплываць на псіхаэмацыйны стан асобы.
Распрацоўка ўяўляе сабой працоўны сшытак з заданнямі для самастойнай працы. Методыка грунтуецца на прынцыпах кагнітыўна-паводніцкай тэрапіі (КПТ), аднаго з найбольш эфектыўных і навукова абгрунтаваных метадаў псіхатэрапіі. Прадстаўленая методыка можа стаць каштоўнай прыладай для псіхолагаў-практыкаў і ўсіх, хто імкнецца да асобаснага росту і паляпшэнню якасці жыцця. Распрацоўка дэманструе патэнцыял навуковых даследаванняў у вырашэнні актуальных сацыяльных праблем і садзейнічае развіццю інавацыйных падыходаў у сферы псіхалагічнай дапамогі.