27 мая па ініцыятыве Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся Міжнародны фестываль, прысвечаны Дню славянскага пісьменства і культуры. У мерапрыемстве прынялі ўдзел гарады-пабрацімы: Гродна, Кубань і Усходняе Сараева. ГрДУ імя Янкі Купалы прадставіла загадчык кафедры замежных моў Святлана Ляскевіч.