Зборная каманда ГрДУ імя Янкі Купалы па валейболе атрымала перамогу на Рэспубліканскай універсіядзе па валейболе, пацвердзіўшы свае лідарскія пазіцыі ў студэнцкім спорце. У фінальным паядынку купалаўцы не пакінулі шанцаў камандзе БДУФК, выйграўшы з лікам 3:0.
На працягу ўсяго турніру каманда дэманстравала зладжаную гульню і высокі прафесіяналізм, упэўнена рухаючыся наперад да вырашальнага матча. Кожная перамога на шляху да фіналу падкрэслівала мэтанакіраванасць і майстэрства гульцоў.
Гэты трыўмф стаў важным крокам да далейшага развіцця валейбольнай традыцыі ва ўніверсітэце і ўмацаванні пазіцый ГрДУ імя Янкі Купалы ў спартыўным жыцці краіны. Неацэнны ўклад у поспех каманды ўнёс трэнер – Станіслаў Лісоўскі, дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры.
Перамога на Рэспубліканскай універсіядзе па валейболе – гэта нагода для гонару ўсёй універсітэцкай супольнасці. Віншуем нашых валейбалістаў з заслужанай перамогай і жадаем новых здзяйсненняў на спартыўнай ніве!