22 чэрвеня, у Дзень Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, купалаўцы сумесна з жыхарамі Гродна аддадуць даніну глыбокай павагі несмяротнаму подзвігу пакалення пераможцаў. Гуманітарны каледж ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу больш як дзесяці гадоў арганізуе акцыю "Памяць", якая стала ўжо важнай традыцыяй у культурным жыцці горада.