У Гродне стартавала штогадовая акцыя "Кропля надзеі", прымеркаваная да Сусветнага дня донара. Арганізатарам маштабнай ініцыятывы выступае Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа ў супрацоўніцтве з Гродзенскім абласным цэнтрам трансфузіялогіі. Асноўная мэта акцыі - прыцягнуць увагу грамадства да значнасці донарства крыві і падтрымаць донарскі рух, які ратуе жыцці, паведамляе рэдакцыя газеты "Гродзенская праўда".